__________________________________
  О "Тимпане" __________________________________
  Фотоальбом __________________________________
  Аудио __________________________________
  Контакты __________________________________




 

 

 

 

 













 

 

 

"ТIМПАНЪ"

    "ТIМПАНЪ" – такое загадкавае найменне мае вядомы на Беларусi ансамбль. Вядомы, таму што удзельнiчае ў прафесiйных канцэртах, займаецца дабрачыннай дзейнасцю, творы у яго майстэрскiм выкананнi гучаць па радыё i тэлебачаннi.

    "ТIМПАНЪ" – тэта не мода, а знак пазнання, знак супрацьстаяння бяспамяцтву i разбуральным сiлам. Пяшчотныя дзiцячыя жывыя галасы, мiлагучная, меладычная музыка, хвалюючы, радасны змест канцэрта ў, высокi эстэтычны ix узровень, аптымicтычны лад - усё гэта характарызуе мастацтва ансамбля як безумоўна стваральнае. Пiша для калектыву музыку i ажыццяўляе музычнае кiраўнiцтва кампазiтар Уладзiмiр Казбанаў. Спатрэбiлicя намаганнi аднадумцаў, людзей бескарыслiвых, шчырых, апантаных iдэяй служэння дабру, хараству дзеля духоўнага росту дзяцей. Натуральна, бо само слова ансамбль азначае - разам, сумесна. I склаўся ансамбль у ансамблi: цудоуны хормайстар i цудоуная скрыпачка Вольга Крывашэева, выдатны канцэртмайстар i педагог Надзея Русiна, улюбёная у жыццё мастачка i мадэльер Жанна Чахоўская. Toe, што так самааддана дзеецца жменькай працалюбаў i жыццялюбаў, павiнна жыватворна ўплываць на сэрцы i душы людскiя, найперш — дзiцячыя.

    Я звяртаюся да заснавальнiка i кiраунiка ансамбля Уладзiмiра Казбанава. Ён нешматслоўны - духоўна засяроджаны: "Ансамбль "ТIМПАНЪ" счастлив тем, что своим творчеством может доставить детям и взрослым душевную радость, укрепить их в надежде, приоткрыть завесу времени над чистыми звуками мелодий и слов, напомнить о красоте и нежности природы, доверенной нам Творцом, о красоте людей и о любви друг к другу".

    ...Няхай у чыёйсьцi чуйнай душы "ТIМПАНЪ" выклiча не толкi радасць ад наяўнасцi такога мастацкага астраўка, але i пачуццё тугi па усiм далiкатным, пяшчотным, прыгожым на нашай грэшнай зямлi.

                                                                  Васiль Жуковiч

О "Тимпане"  |  Фотоальбом  |  Аудио  Контакты

Разработка сайта: Алония

Новости:

31.10.2006 Концерт в Белгосфилармонии "Девушка пела"

10.10.2006 Здесь будет новость. Здесь будет новость.

10.10.2006 Здесь будет новость. Здесь будет новость.

10.10.2006 Здесь будет новость. Здесь будет новость.



pandora pandora bracelets pandora charms pandora jewelry pandora beads pandora necklace