|
__________________________________   О "Тимпане" __________________________________   Фотоальбом __________________________________   Аудио __________________________________   Контакты __________________________________
 
|
    "ТIМПАНЪ" – такое загадкавае найменне мае вядомы
на Беларусi ансамбль. Вядомы, таму што удзельнiчае ў
прафесiйных канцэртах, займаецца дабрачыннай дзейнасцю,
творы у яго майстэрскiм выкананнi гучаць
па радыё i тэлебачаннi.     "ТIМПАНЪ" – тэта не мода, а знак пазнання, знак супрацьстаяння бяспамяцтву i разбуральным сiлам. Пяшчотныя дзiцячыя жывыя галасы, мiлагучная, меладычная музыка, хвалюючы, радасны змест канцэрта ў, высокi эстэтычны ix узровень, аптымicтычны лад - усё гэта характарызуе мастацтва ансамбля як безумоўна стваральнае. Пiша для калектыву музыку i ажыццяўляе музычнае кiраўнiцтва кампазiтар Уладзiмiр Казбанаў. Спатрэбiлicя намаганнi аднадумцаў, людзей бескарыслiвых, шчырых, апантаных iдэяй служэння дабру, хараству дзеля духоўнага росту дзяцей. Натуральна, бо само слова ансамбль азначае - разам, сумесна. I склаўся ансамбль у ансамблi: цудоуны хормайстар i цудоуная скрыпачка Вольга Крывашэева, выдатны канцэртмайстар i педагог Надзея Русiна, улюбёная у жыццё мастачка i мадэльер Жанна Чахоўская. Toe, што так самааддана дзеецца жменькай працалюбаў i жыццялюбаў, павiнна жыватворна ўплываць на сэрцы i душы людскiя, найперш — дзiцячыя.     Я звяртаюся да заснавальнiка i кiраунiка ансамбля Уладзiмiра Казбанава. Ён нешматслоўны - духоўна засяроджаны: "Ансамбль "ТIМПАНЪ" счастлив тем, что своим творчеством может доставить детям и взрослым душевную радость, укрепить их в надежде, приоткрыть завесу времени над чистыми звуками мелодий и слов, напомнить о красоте и нежности природы, доверенной нам Творцом, о красоте людей и о любви друг к другу".     ...Няхай у чыёйсьцi чуйнай душы "ТIМПАНЪ" выклiча не толкi радасць ад наяўнасцi такога мастацкага астраўка, але i пачуццё тугi па усiм далiкатным, пяшчотным, прыгожым на нашай грэшнай зямлi.                                                                   Васiль Жуковiч Разработка сайта: Алония
|
31.10.2006 Концерт в Белгосфилармонии "Девушка пела" 10.10.2006 Здесь будет новость. Здесь будет новость. 10.10.2006 Здесь будет новость. Здесь будет новость. 10.10.2006 Здесь будет новость. Здесь будет новость.
|